ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вялікая прэзентацыя ўнiкальнай “Анталогіі сучаснага беларускага верлібра”
Кампетэнтна і падрабязна

Тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы IPR BOOKS

Тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы IPR BOOKS
Іншыя навіны

Для чытачоў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыты тэставы доступ да расійскай паўнатэкставай базы даных – электронна-бібліятэчнай сістэмы IPR BOOKS.

Рэсурс прызначаны для пашырэння адукацыйных магчымасцей студэнтаў, выкладчыкаў, аспірантаў, спецыялістаў-практыкаў у розных сферах.

ЭБС IPR BOOKS змяшчае больш за 136 000 выданняў, з якіх 40 000 – навучальныя і навуковыя выданні па розных дысцыплінах, каля 700 найменняў расійскіх і замежных часопісаў, у тым ліку больш за 300 часопісаў з пераліку ВАК РФ, больш за 33 000 аўдыя- і відэаматэрыялаў. У ЭБС таксама прадстаўлена навукова-папулярная, даведачная, мастацкая літаратура. Многія выданні – эксклюзіўная частка кантэнту, якая не прадстаўлена ў іншых рэсурсах, у тым ліку кнігі выдавецтваў групы кампаній IPR MEDIA: “Вузовское образование”, “Профобразование”, “Ай Пи Эр Медиа”.

Сярод пераваг сістэмы – шпаркасць і зручнасць пошуку і фільтрацыі выданняў, пашыраны функцыянал, выкарыстанне адаптыўных тэхналогій для інклюзіўнай адукацыі. Кантэнт ЭБС IPR BOOKS штомесяц папаўняецца новымі электроннымі выданнямі.

Доступ адкрыты да 31 снежня 2019 г.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам