ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Праект #мысяродвас: розныя людзі адзінага грамадства супраць распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі
Віртуальны праект “Беларусь у першай сусветнай”: ажыўшыя старонкі гісторыі Вялікай вайны

Тэставы доступ да ЭБС Znanium.com

Тэставы доступ да ЭБС Znanium.com
Іншыя навіны

Для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і партнёраў па віртуальнай чытальнай зале адкрыты тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы (ЭБС) Znanium.com.

ЭБС Znanium.com – інфармацыйны рэсурс для ВНУ і бібліятэк, які забяспечвае доступ да электронных калекцый кніг, часопісаў, артыкулаў, дысертацый і манаграфій у розных галінах ведаў.

Акрамя поўнафарматных навучальных і навуковых выданняў, сістэма ўключае сэрвіс Znanium Discovery, які дазваляе атрымаць доступ больш чым да 2,5 мільёна тэкстаў вучэбнай і навуковай літаратуры расійскіх і замежных рэфератыўных баз даных, а таксама да поўных тэкстаў артыкулаў у фармаце Open Access.

Таксама ў ЭБС уваходзіць Энцыклапедыя Znanium – інфармацыйны партал, які змяшчае больш за 250 тыс. даведачных, слоўнікавых і энцыклапедычных артыкулаў па рознай тэматыцы. Усе артыкулы легітымныя і прайшлі рэдакцыйную апрацоўку, што забяспечвае высокую якасць кантэнту для адукацыйных і навуковых мэт.

Мова дакументаў – руская.

Для таго каб атрымаць тэставы доступ, карыстальнікам неабходна зарэгістравацца ў ЭБС з любога аўтаматызаванага рабочага месца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Доступ адкрыты да 14 снежня 2018 г.
Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам