ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт дэлегацыі Беларускага саюза ваенных маракоў
Трэба шанаваць чалавека

Тэставы доступ да ЭБС “Кнігафонд”

Тэставы доступ да ЭБС “Кнігафонд”
Іншыя навіны

Для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і арганізацый – партнёраў па віртуальнай чытальнай зале адкрыты тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы “Кнігафонд”.


ЭБС “Кнігафонд” змяшчае шырокі спектр вучэбнай і навуковай літаратуры, сістэматызаванай па асноўных формах сучасных ведаў: лекцыі, манаграфіі, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, зборнікі артыкулаў, вучэбныя модулі, каментарыі спецыялістаў, першакрыніцы, метадычны матэрыял ад розных выдавецтваў, у тым ліку ад выдавецтваў ВНУ.

Асабісты кабінет карыстальніка дае наступныя магчымасці:

  • віртуальная кніжная паліца;
  • каментарыі;
  • закладкі;
  • цытаванне;
  • канспектаванне;
  • аддалены доступ (магчымасць працаваць у любы час, з любога месца, дзе ёсць Інтэрнэт).

Для пачатку работы ў сістэме кожнаму чытачу неабходна ўвесці лагін і пароль для тэставага доступу, пра якія можна даведацца ў дзяжурнага бібліятэкара. Карыстальнік можа атрымаць доступ з любога ўстройства, у тым ліку мабільнага.

Доступ адкрыты да 17 кастрычніка 2015 г.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам