ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дабрачынная акцыя “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў”
Мультымедыйнае выданне “Станаўленне беларускай дзяржаўнасцi: па старонках беларускiх газет 1917–1922 гг.”

Тэставы доступ да ЭБС “IPR BOOKS”

Тэставы доступ да ЭБС “IPR BOOKS”
Іншыя навіны

Для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і яе партнёраў па віртуальнай чытальнай зале адкрыты тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы (ЭБС) “IPR BOOKS” групы кампаній “IPR MEDIA”.

ЭБС “IPR BOOKS” – паўнатэкставая рускамоўная база даных, у якой прадстаўлены кнігі і часопісы больш за 700 выдавецтваў, навукова-даследчых інстытутаў, вядучых расійскіх аўтарскіх калектываў. Рэсурс уключае звыш 130 тыс. дакументаў, у тым ліку 45 тыс. навучальных і навуковых выданняў па розных дысцыплінах; каля 1 тыс. найменняў расійскіх і замежных часопісаў, 300 з якіх уваходзяць у пералік Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі; каля 2 тыс. аўдыявыданняў. Шырока прадстаўлена юрыдычная, эканамічная літаратура, выданні па гуманітарных, тэхнічных, прыродазнаўчых і фізіка-матэматычных навуках.

Ключавым параметрам для ўключэння літаратуры ў ЭБС з'яўляецца актуальнасць і магчымасць яе прымянення ў навучальным працэсе.

Абнаўленне ЭБС “IPR BOOKS” адбываецца штомесяц.

Мова дакументаў – руская.

Доступ адкрыты да 1 чэрвеня 2019 года.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам