ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Караткевіч па-руску: без купюр
Уладзімір Дубоўка: “Мяне вабіў вобраз той Беларусі, якой яна ўяўлялася мне ў 1925 годзе”

Тэставы доступ да часопісаў выдавецтва DeGruyter

Тэставы доступ да часопісаў выдавецтва DeGruyter
Іншыя навіны

Для Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і партнёраў па віртуальнай чытальнай зале адкрыты тэставы доступ да часопісаў міжнароднага навуковага выдавецтва DeGruyter.

Выдавецтва DeGruyter надае асаблівую ўвагу якасці апублікаванага кантэнту і з’яўляецца адным з самых буйных незалежных навуковых выдавецтваў. За 270 гадоў з моманту заснавання выдавецтва назапасіла багаты вопыт распаўсюджвання ведаў і прыцягнула ў сваю праграму партнёрства такія выдавецтвы, як Harvard University Press, Princeton University Press, Yale University Press. Для тэсціравання даступна 346 рэцэнзуемых часопісаў па гуманітарных, сацыяльных і прыродазнаўчых навуках за перыяд з 1826 года па сённяшні час. Большасць часопісаў мае імпакт-фактар, што пацвярджае іх навуковую каштоўнасць. На платформе выдавецтва прадстаўлена таксама больш за 100 часопісаў адкрытага доступу.

Мова дакументаў – англійская, нямецкая.

Тэставы доступ адкрыты да 28 снежня 2019 года.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам