ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Колкая праца, але рукі залатыя!
“Берасцейская Біблія: адкрыты дотык”: заняткі ў Брэсце

Тэставы доступ да часопісаў Emerald

Тэставы доступ да часопісаў Emerald
Іншыя навіны

Для Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і партнёраў па віртуальнай чытальнай зале адкрыты тэставы доступ да часопісаў міжнароднага выдавецтва Emerald.

Карыстальнікам даступны 13 калекцый выдавецтва па бізнесе, фінансах і эканоміцы, маркетынгу, лагістыцы, турызме, адукацыі і ахове здароўя, якія ўключаюць звыш за 300 найменняў часопісаў.

Асаблівую каштоўнасць для спецыялістаў бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў уяўляе калекцыя па бібліятэчнай справе.

Мова дакументаў – англійская.

Тэставы доступ адкрыты да 30 кастрычніка 2019 года.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Віншуем з 85-годдзем Іну Іванаўну Сцепчанкову!

28 Сту 2020

28 студзеня спаўняецца 85 гадоў Іне Іванаўне Сцепчанковай, ветэрану Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, высокакваліфікаванаму спецыялісту бібліятэчнай справы, прафесіяналу з вялікай літары і проста выдатнаму чалавеку, зносіны з якім заўсёды прыносяць яе калегам творчае натхненне.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Раман Матульскі аб праекце да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

28 Сту 2020

Госцем перадачы “Новая раніца” на “РТР-Беларусь” стаў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. У інтэрв’ю ён анансаваў праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Ужо заўтра па матэрыялах газет 1945 г. мы пачнём зваротны адлік 100 дням да перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

29 Сту 2020

Прапануем вам разам з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі прайсці гэты 100-дзённы шлях – з 30 студзеня па 9 траўня – і штодня знаёміцца з навінамі і падзеямі зімы – вясны 1945 г.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжныя прафесары сталі энцыклапедыстамі

27 Сту 2020

26 студзеня ў межах праекта “Клуб кніжных прафесараў” адбыліся заняткі на выставе “Энцыклапедыя: нацыянальны праект” з куратарам выставы і даследчыкам энцыклапедый Ксеніяй Сушай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111