Для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў зале прававой інфармацыі адкрыты тэставы доступ да ўкраінскай базы даных ipLex.
У базе даных ipLex карыстальнікі знойдуць:
- нарматыўна-прававыя акты, рашэнні суда, праекты законаў, тыпавыя дагаворы;
- аператыўную фінансавую інфармацыю: курсы валют, індэксы;
- дакументы па кадравым справаводстве;
- інфармацыю аб украінскіх контрагентах, іх фінансавым стане;
- слоўнік тэрмінаў і блок навін.
Мову дакументаў – украінская.
Тэставы доступ адкрыты да 15 лістапада 2018 года.