ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Наша новае электроннае выданне прысвечана сацыялагічным даследаванням у бібліятэках
“Рускі Бах”

Тэставы доступ да базы даных Henry Stewart Publications Journals

Тэставы доступ да базы даных Henry Stewart Publications Journals
Іншыя навіны

Для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і арганізацый – партнёраў па віртуальнай чытальнай зале адкрыты тэставы доступ да базы даных Henry Stewart Publications Journals міжнароднага выдавецтва Henry Stewart Publications.

Henry Stewart Publications Journals змяшчае электронныя версіі спецыялізаваных часопісаў, аб’яднаных у калекцыі па грамадскіх навуках – фінансах, менеджменце, маркетынгу і іншых.

Карыстальнікі маюць доступ да паўнатэкставых публікацый, аўтары якіх – прафесіяналы-практыкі, дырэктары і топ-менеджары буйных кампаній, навуковыя работнікі, выкладчыкі і аспіранты. У артыкулах асвятляюцца навуковыя даследаванні, вопыт практычнай дзейнасці найбуйнейшых арганізацый, а таксама актуальныя пытанні менеджменту і маркетынгу. Кожная публікацыя праходзіць дзве стадыі незалежнага экспертнага рэцэнзавання.

Мова дакументаў – англійская.

Тэставы доступ адкрыты з 11 мая да 30 чэрвеня 2018 года.
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам