Для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыты тэставы доступ да калекцыі аўдыякніг выдавецтва “Дырэкт-Медыя”.
У рэсурсе шырока прадстаўлены папулярная, навукова-папулярная і дзіцячая літаратура, а таксама драматургія. Навучэнцам і педагогам будуць карысныя аўдыязапісы літаратурных твораў, уключаных у вучэбную праграму, аўдыякурсы замежных моў і лекцыі па шэрагу навучальных дысцыплін.
Мовы дакументаў – руская, англійская.
Тэставы доступ адкрыты да 23.10.2019.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.