7 ліпеня ў рамках праекта “Кропка Адліку” адбылася інфармацыйна-пазнавальная праграма “Тайны сэнс адносін. Як не памыліцца ў выбары партнёра”.
Асноўныя тэмы, якія былі разгледжаны:
- “Хто Я?”, або Роля самаацэнкі ў жыцці.
- “Якія партнёры мяне прывабліваюць?”, або Сцэнарыі выбару.
- “Што я чакаю ад партнёра?”, або Ілюзіі і рэальнасць.
Былі раскрыты асноўныя псіхалагічныя паняцці, асаблівасці работы нашага мозга. Разглядаліся сцэнарыі выбару партнёра, а таксама сэнс унутранага “шлюбнага дагавора”. Агаворвалася ўздзеянне асабістых поглядаў і самаацэнкі на вынік выбару. Акцэнтавалася ўвага на “пастках”, якія падпільноўваюць у адносінах з партнёрам.
Праводзіла праграму псіхолаг, урач-псіхатэрапеўт, кансультант Цэнтра эфектыўных камунікацый, аўтар кніг Святлана Дружыніна.