ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
План правядзення XV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
У Брэсце прэзентавалі новы праект, прысвечаны гістарычным сімвалам горада

Тайна загадкавай фігуры, што з’явілася некалькі дзён таму ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, нарэшце раскрыта

Тайна загадкавай фігуры, што з’явілася некалькі дзён таму ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, нарэшце раскрыта
Іншыя навіны

Некалькі дзён таму наведвальнікі бібліятэкі заўважылі цікавы аб’ект у атрыуме другога паверха. Здагадкі, што хаваецца пад сіняй тканінай, былі самыя розныя. І вось сёння, 29 сакавіка, дзеці, якія прыйшлі да нас на экскурсію, даведаліся, што там таіўся сімвал II Еўрапейскіх гульняў – лісяня Лесік.

Падчас цырымоніі ўрачыстай прэзентацыі талісмана спартыўных спаборніцтваў, што пройдуць у Мінску 21–30 чэрвеня, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі і маленькая прыгажуня Марыя ўпершыню паказалі школьнікам фігуру Лесіка. Выявы героя, які зрабіў мільён крокаў з планеты Маленькага прынца Антуана дэ Сент-Экзюперы да Беларусі, каб знайсці верных сяброў і папараць-кветку, сустракаюць гасцей на вуліцах сталіцы і ва ўстановах, рэкамендаваных для наведвання турыстамі.

Вялікую радасць у дзяцей і дарослых, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, стала магчымасць зрабіць фотаздымкі каля Лесіка з “жывой” Нацыянальнай бібліятэкай і цікавымі хэштэгамі, далучыўшыся да слогана II Еўрапейскіх гульняў – “Час яскравых перамог”.

Лісяня будзе ўпрыгожваць бібліятэку да канца 2019 года, таму кожны жадаючы зможа зрабіць свае яркія здымкі. Тут жа хутка пачне дзейнічаць і выстаўка, прысвечаная спорту: атрыбутыку, формы розных гадоў, сімволіку, тэматычныя выданні і іншыя цікавыя экспанаты можна будзе паглядзець уладальнікам чытацкага білета або білета сацыякультурнага цэнтра. А вонкавае электроннае светлавое табло будзе радаваць мінчан і гасцей Мінска выявамі некаторых відаў спорту, прадстаўнікі якіх будуць змагацца за перамогу падчас спаборніцтваў у чэрвені гэтага года.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Глядзіце таксама:

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам