20 снежня ў бібліятэцы прайшоў фінал штогадовага конкурсу чытальнікаў твораў беларускіх аўтараў, прысвечаны Году малой радзімы.
Арганізатары – Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Віцебская абласная арганізацыя і Наваполацкая гарадская арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб'яднання “Белая Русь”.
Конкурс чытальнікаў для Наваполацкай гарадской арганізацыі – мерапрыемства традыцыйнае. Яго ўдзельнікі дэкламуюць творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, спаборнічаюць у артыстызме і тэхнічнасці выканання. Конкурс прывівае маладым людзям любоў да роднай мовы, знаёміць з лепшымі ўзорамі беларускай літаратуры.
Сёлета сваімі талентамі здзіўлялі вучні 7–11 класаў з Наваполацка, Полацка і Полацкага раёна. У адборачным туры журы разгледзела больш за 150 заявак. У фінале апынуліся 33 чытальнікі з самымі запамінальнымі і яркімі выступленнямі.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства была арганізавана экскурсія па галоўнай кніжнай скарбніцы краіны, дзе яны змаглі па вартасці ацаніць архітэктурныя асаблівасці і мастацкае афармленне “алмаза ведаў”.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.