ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Юбілей да юбілею
Галерэя “Брама” правяла першы пленэр “на колах”

Талент па-беларуску: сустракаем лаўрэатаў Прэзідэнцкай прэміі

Талент па-беларуску: сустракаем лаўрэатаў Прэзідэнцкай прэміі
Іншыя навіны

24 студзеня ў бібліятэцы адбудзецца творчая сустрэча з лаўрэатамі спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2016 года.


Напярэдадні калядных свят Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адзначыў высокімі ўзнагародамі беларусаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры.

Добрай штогадовай традыцыяй стала ўшаноўванне лаўрэатаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Сярод людзей, чые імёны прагучалі са сцэны Палаца Рэспублікі падчас урачыстай цырымоніі 10 студзеня 2017 года, – Раіса Раманеня. Больш за 30 гадоў яна кіруе студыяй дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Беларускі сувенір” (Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна). Раіса Аляксандраўна адзначана прэміяй за значны ўклад у адраджэнне і захаванне традыцый народнага мастацтва саломапляцення, прылучэнне моладзі да нацыянальнай культуры.

Госці мерапрыемства змогуць пазнаёміцца з калектывам Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 10 імя Яўгена Глебава г. Мінска, які таксама стаў уладальнікам прэстыжнай прэміі. Высокай узнагародай адзначаны значны ўклад, які ўносяць супрацоўнікі ўстановы ў захаванне і развіццё нацыянальнай культуры і музычнага мастацтва.

Творчая сустрэча пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” бібліятэкі (2-гі паверх).

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіць кніжна-ілюстрацыйную выстаўку “Вялікі талент, вялікая праца, вялікае сэрца”. У экспазіцыю ўвойдуць кнігі, каталогі, буклеты, артыкулы з перыядычных выданняў, выяўленчыя матэрыялы з фондаў бібліятэкі – усё пра лаўрэатаў 2016 года!

Выстаўка будзе размешчана да 28 лютага 2017 года на 2-м паверсе кальцавога калідора бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 79 80.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам