10 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках праекта “Кропка Адліку" адбылася творчая гасціная “Сярэбранага веку галасы...".
У праграме мерапрыемства прагучалі вершы і музычныя кампазіцыі на словы Ганны Ахматавай, Мікалая Гумілёва, Ігара Севяраніна, Барыса Пастарнака, Максіміліяна Валошына, Аляксандра Вярцінскага, Арсенія Таркоўскага, Марыны Цвятаевай, Восіпа Мандэльштама, Уладзіміра Набокава, Аляксандра Блока, Сяргея Ясеніна ў выкананні творчай інтэлігенцыі.