ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Канстытуцыйны кантроль: стан, праблемы, перспектывы
Медаль “За заслуги”

Святочнае мерапрыемства ў дзіцячым пакоі

Іншыя навіны

3 мая 2009 года дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае дзяцей разам з бацькамі на святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню Перамогі, “Вайна і песня!”.


Дзеці прымуць удзел у цікавых конкурсах, пазнаёмяцца з песнямі ваенных гадоў, патанцуюць пад вясёлую музыку, зробяць падарункі сваімі рукамі.

У конкурсе “Плавае-лётае” дзеці праявяць уважлівасць, кемлівасць і каардынацыю рухаў. Знаўцамі розных відаў войскаў яны змогуць паказаць сябе ў конкурсе “Назаві войска”, а вось спрыт і хуткасць рэакцыі спатрэбяцца ўдзельнікам конкурсаў “Танкісты” і “Збяры кветкі”.

На працягу ўсяго свята будуць гучаць песні ваенных гадоў: “Священная война”, “День Победы”, “Три танкиста”, што дапаможа адчуць дух ваеннага часу. У танцы “Маракі” маленькія ўдзельнікі ператворацца ва ўдалых маракоў, якія ўмеюць не толькі мыць палубу, лазіць па канаце, але і добра танцаваць.

Якое ж свята без сюрпрызаў? Дзецям прапануюць зрабіць аплікацыю “Святочны салют”, якая стане сімвалам Перамогі.

Час правядзення: 12.00–13.00.

Запрашаюцца дзеці ва ўзросце 6–10 гадоў.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам