ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Словы, вобразы, пачуцці
Францыск Скарына: падарожжа на Радзіму

Святочнае мерапрыемства дзіцячага пакоя

Святочнае мерапрыемства дзіцячага пакоя
Іншыя навіны

11 кастрычніка дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае дзяцей на святочнае мерапрыемства “Вельмі маму я люблю”, прысвечанае Дню маці.


Хлопчыкі і дзяўчынкі возьмуць удзел у цікавых конкурсах, выканаюць сваімі рукамі нескладаныя вырабы для дарагіх мам.

Маленькія ўдзельнікі мерапрыемства ўспомняць самыя ласкавыя і пяшчотныя словы ў конкурсе “Камплімент” і падораць іх маме. Яны змогуць праявіць сябе ў якасці маміных памочнікаў у конкурсе “Уборка”, а мастацкія здольнасці спатрэбяцца ў конкурсе “Хто хутчэй намалюе маму?”.

Каштоўным падарункам для любімых мам стане паштоўка, зробленая рукамі дзяцей.

Запрашаюцца дзеці 5–8 гадоў.

Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 34.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам