ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Мы яго называлі дзядзька Янка”
Сустрэча з адвакатам

Святло і Колер

Святло і Колер
Іншыя навіны

26 лістапада адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі фотапартрэтаў “Святло і Колер” скульптара і фатографа Яўгена Колчава.


Для беларускага скульптара Яўгена Колчава фатаграфія ў апошнія гады стала любімым хобі. На выстаўцы аўтар прадставіць серыю фотапартрэтаў беларускіх мастакоў і мастацтвазнаўцаў, рэжысёраў, фатографаў, журналістаў.

Яўген Колчаў працуе ў галіне станковай скульптуры і анімалістыкі, прытрымваецца рэалістычных традыцый у мастацтве. Асноўныя творы – “Мікеланджэла”, “Ікар”, “Салдаты”, “Каратэ”, “Накаўт”, “Спакуса”, “Яблык разладу”, “Двайняты”, “Пацалунак”, “Бег”, “Харты”, “Таксы”, а таксама серыя партрэтаў К. Каліноўскага, У. Маякоўскага, Р. Заслонава, А. Задорына, І. Бархаткова і інш.

Мастак працаваў у рэстаўрацыйных майстэрнях Польшчы (1992–2000), дзе прымаў актыўны ўдзел ва ўзнаўленні складаных архітэктурных і скульптурных элементаў гатычнага стылю барока; аб’екты знаходзяцца ў Польшчы і Германіі.

Цяпер выкладае скульптуру ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А.К. Глебава.

Арганізатарамі выстаўкі з’яўляюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі і галерэя графікі "Кніжны салон".

Куратар выстаўкі – Ала Зміёва.

Вернісаж пачнецца а 17-й гадзіне ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33, 266 37 37, 385 60 89.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам