ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Унесены папраўкі ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры
Беларуская літаратура папоўніць фонды Цэнтра народнай дыпламатыі ШАС ва Узбекістане

Святкуем стагоддзе разам!

Святкуем стагоддзе разам!
Іншыя навіны

Зусім хутка, ужо ў верасні, Нацыянальная бібліятэка Беларусі адсвяткуе сваё стагоддзе.

На працягу 2022 года праходзіць цэлы шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да векавога юбілею. Самыя яркія з іх – выставачны праект “Дыяменты стагоддзя: з бібліятэчнай калекцыі”, экспазіцыя “100 рарытэтаў: ад гістарычных кнігазбораў да сучасных арт-кніг”, перасоўная фотавыстава “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” і мноства іншых праектаў.

Аб маштабных планах да юбілейнай даты карэспандэнту БЕЛТА распавяла генеральны дырэктар бібліятэкі Аксана Кніжнікава. Поўнае інтэрв'ю можна прачытаць тут.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам