ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дабрата і талент
Адкрыты доступ да базы даных PressDisplay

Свет за акном

Свет за акном
Іншыя навіны

21 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылося ўрачыстае адкрыццё дабрачыннага мастацкага праекта “Свет за акном”.


Арганізатарамі праекта выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Міжнародная гільдыя жывапісцаў.

Галоўная ідэя дабрачыннай мастацкай выстаўкі ў тым, што абмежаваныя магчымасці фізічнага і псіхічнага характару не з’яўляюцца перашкодай для неабмежаванага выражэння сябе ў творчасці. Каля 100 глыбокіх па духу і шчырых па сваім змесце работ на выстаўцы прадставілі аўтары з асаблівым, няпростым лёсам.

Адкрыла мерапрыемства першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Алена Далгаполава. У адкрыцці дабрачыннай мастацкай выстаўкі ўзялі ўдзел начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таісія Данілевіч, кансультант упраўлення стацыянарных устаноў абслугоўвання і капітальнага будаўніцтва Анатоль Юркевіч, начальнік упраўлення сацыяльных устаноў Вікторыя Грэчка; старшыня Міжнароднай гільдыі жывапісцаў Фёдар Ястраб; кіраўнік студыі выяўленчага мастацтва “Васілёк” Мінскай абласной дзяржаўнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху Надзея Пракаповіч; кіраўнік рэабілітацыйнай студыі “Палітра” Галіна Кучарэнка; загадчыца аддзела выяўленчай, дэкаратыўна-прыкладнай творчасці і выставачнай работы Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Тамара Сідарэвіч; дырэктар псіханеўралагічнага інтэрната № 2 Галіна Мазуркевіч і кіраўнік студыі выяўленчага мастацтва псіханеўралагічнага інтэрната № 2 Таццяна Біруля.

Выстаўка будзе доўжыцца да 20 мая.

 

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам