ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстаўка адной кнігі
Сямейны партрэт

Свет вачыма дзяцей

Свет вачыма дзяцей
Іншыя навіны

22 мая а 16-й гадзіне ў мабільнай галерэі (3-ці паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Свет вачыма дзяцей”, прымеркаванай да Дня абароны дзяцей.


Экспазіцыя змяшчае каля 25 твораў выхаванцаў ізастудыі “Василёк”, якая працуе больш за 18 год у Мінскай абласной дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннем слыху. Юныя мастакі прымалі ўдзел у міжнародных выстаўках у Японіі, Германіі, Францыі, Расіі, іх творы экспанаваліся ў шматлікіх галерэях і музеях беларускай сталіцы.

Праект арганізаваны Мінскай абласной школай-інтэрнатам для дзяцей з парушэннем слыху і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама. Галоўная ідэя выстаўкі – напомніць дарослым, што дзеці адчуваюць патрэбнасць у падтрымцы і клопаце пра іх.

Уваход на мерапрыемства – цэнтральны.

Выстаўка будзе працаваць да 20 жніўня 2014 г.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 78 33.
Е-mail: pr@nlb.by  

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам