ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Творчасць Адама Бабарэкі і Кузьмы Чорнага – прадмет даследаванняў Віктара Жыбуля
Праект “Стварай культуру: бібліятэчныя інавацыйныя паслугі”

Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права, Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці і новы раздзел партала НББ

Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права, Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці і новы раздзел партала НББ
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі віншуе аўтараў і чытачоў з Сусветным днём кнігі і аўтарскага права, Міжнародным днём інтэлектуальнай уласнасці, якія адзначаюцца 23 і 26 красавіка.

Напярэдадні свят, пачынаючы з 2007 года, Нацыянальная бібліятэка Беларусі пры ўдзеле Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці і Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь праводзіць семінары, круглыя сталы і культурна-асветніцкія акцыі, прысвечаныя пытанням аўтарскага права і інтэлектуальнай уласнасці. Больш за 1 000 бібліятэчных спецыялістаў змаглі атрымаць прафесійныя адказы на пытанні прымянення норм аўтарскага права.

Удзельнікі штогадовых культурна-асветніцкіх акцый “Майстры беларускай культуры” перадалі ў бібліятэку невыключныя правы на ўнікальныя музычныя і літаратурныя творы Анатоля Багатырова, Яўгена Глебава, Аляксея Дударава, Уладзіміра Кандрусевіча, Кандрата Крапівы, Ігара Алоўнікава. Нацыянальная бібліятэка высока цэніць такое праяўленне добрай волі кампазітараў, пісьменнікаў і мастакоў, дзякуе таксама рэдакцыі часопісаў і газет, інфармацыйным агенцтвам, якія перадаюць копіі выданняў для фарміравання “Электроннага архіва нацыянальнай перыёдыкі”, аўтарам дысертацыйных даследаванняў, якія папаўняюць “Электронную бібліятэку дысертацый і аўтарэфератаў дысертацый НББ”.

Запланаваныя ў красавіку 2020 г. семінар “Аўтарскае права ў Рэспубліцы Беларусь: удасканаленне норм закона з улікам практыкі яго прымянення” і культурна-асветніцкая акцыя з удзелам вядомага беларускага пісьменніка, старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца пераносяцца на больш позні час.

Звярніце ўвагу на новы раздзел нашага партала “Пытанні аўтарскага права”, дзе сабраны найбольш актуальныя матэрыялы пра змены ў Законе Рэспублікі Беларусь “Аб аўтарскім праве і сумежных правах”. Мы спадзяёмся, што гэта будзе спрыяць інфармацыйнаму забеспячэнню адпаведнага напрамку работы бібліятэк і часткова кампенсуе адсутнасць запланаванага семінара.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам фарміравання электроннай бібліятэкі.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам