ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Аптымізм і аптымізацыя
Запіс у “Клуб кніжных прафесараў”

Сусветны бібліятэчны і інфармацыйны кангрэс у Вроцлаве

Сусветны бібліятэчны і інфармацыйны кангрэс у Вроцлаве
Іншыя навіны

З 19 па 25 жніўня дэлегацыя бібліятэкі прымае ўдзел у працы Сусветнага бібліятэчнага і інфармацыйнага кангрэса: 83-й Генеральнай канферэнцыі і асамблеі ІФЛА ў Вроцлаве (Польшча).


Сёлета тэма кангрэса – “Бібліятэкі. Салідарнасць. Грамадства”. Традыцыйна маштабная падзея сабрала спецыялістаў з усяго свету для абмену вопытам, ідэямі, абмеркавання новых інфармацыйных тэхналогій і дасягненняў у бібліятэчнай справе.

У рамках форуму 19 жніўня адбылося штогадовае рэгіянальнае пасяджэнне прадстаўнікоў бібліятэк краін СНД, на якім выступіла прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі бібліятэчных асацыяцый і ўстаноў (ІФЛА) Донна Шыдэр.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, віцэ-прэзідэнт Бібліятэчнай Асамблеі Еўразіі Раман Матульскі падчас прывітальнай прамовы азнаёміў прысутных з мерапрыемствамі, якія пройдуць у Беларусі ў год святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, і запрасіў далучыцца да мерапрыемстваў у гонар знамянальнага юбілею.

Упершыню на кангрэсе ІФЛА прагучала выступленне ад Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі. Асноўныя напрамкі дзейнасці агучыла першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі Алена Далгаполава.

У пасяджэнні таксама прынялі ўдзел генеральны дырэктар Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, прэзідэнт Бібліятэчнай Асамблеі Еўразіі, віцэ-прэзідэнт Расійскай бібліятэчнай асацыяцыіАляксандр Віслы, дырэктар Дзяржаўнай публічнай гістарычнай бібліятэкі Расіі, прэзідэнт Расійскай бібліятэчнай асацыяцыіМіхаіл Афанасьеў, дырэктар Дзяржаўнай публічнай навукова-тэхнічнай бібліятэкі Расіі, прэзідэнт Нацыянальнай бібліятэчнай асацыяцыі"Бібліятэкі будучага" Якаў Шрайберг, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Казахстан Жанат Сейдуманаў, генеральны дырэктар Усерасійскай дзяржаўнай бібліятэкі замежнай літаратуры імя М.І. Рудаміна, віцэ-прэзідэнт Нацыянальнай бібліятэчнай асацыяцыі"Бібліятэкі будучага"Вадзім Дуда.

20 жніўня праходзіла ўрачыстая цырымонія адкрыцця ІФЛА, падчас якой госці свята атрымалі асалоду ад яркай тэатралізаванай пастаноўкі.

Падчас канферэнцыі пройдуць пасяджэнні, сесіі, сустрэчы, на якіх удзельнікі абмяркуюць пытанні абароны аўтарскіх правоў, стварэння лічбавых калекцый, асаблівасці развіцця бібліятэк у інфармацыйным грамадстве.

Візіт дэлегацыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся пры падтрымцы MOST (Mobility Scheme for Targeted People-to-People-Contacts / Праграма мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў).

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам