ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Асаблівасці арганізацыі навучальнага працэсу: у бібліятэцы прайшла метадычная секцыя настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
Курс “Камп’ютар для пачаткоўцаў”

Сустрэчы з адвакатам

Сустрэчы з адвакатам
Іншыя навіны

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатныя тэматычныя сустрэчы з адвакатамі, арганізаваныя ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Тэмы лекцый на 2019 год:

  • Статус маладога спецыяліста: правы і гарантыі (верасень)
  • Вадзіцель-пешаход: аўтамабільныя правапарушэнні, правы і абавязкі пешаходаў (кастрычнік)
  • Звароты грамадзян: з практыкі грамадзянска-прававога кансультавання (лістапад)
  • Права на адпачынак: працоўныя і сацыяльныя адпачынкі (снежань)

З лекцыямі выступяць і адкажуць на пытанні, якія вас цікавяць, практыкуючыя адвакаты Мінскай гарадской і абласной калегіі адвакатаў.

Вы таксама зможаце скарыстацца літаратурай з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па бягучай тэме, выстаўкі будуць прадстаўлены ў зале прававой інфармацыі (2-гі паверх, памяшканне 207b).

Для наведвання лекцый неабходна мець чытацкі білет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Інфармацыя пра дату і месца правядзення будзе апублікавана напярэдадні мерапрыемства на нашым інтэрнэт-партале.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68, 293 27 28.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам