ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Запрашаем наведаць “Парыжскі «Вулей»”
“Цікава пачытаць”: кніга Холі Веб “Щенок Оскар, или Секрет счастливого Рождества”

Сустрэча з пісьменніцай Надзеяй Ясмінска

Сустрэча з пісьменніцай Надзеяй Ясмінска
Іншыя навіны

22 студзеня ў музеі кнігі адбылася сустрэча юных сяброў бібліятэкі з  вядомай дзіцячай пісьменніцай Надзеяй Ясмінска і знаёмства з яе кнігай “Чароўныя ніткі пані Яніны”.

Надзея Ясмінска распавяла дзецям цікавую гісторыю аб падзеях, якія адбываліся на Зарэчнай вуліцы. Усё пачалося з чароўных нітак, з дапамогай якіх пані Яніна робіць адзенне для жывёл. І калі аднойчы на вуліцы з’явіўся Чмут, які падманам вырашыў займець шкуры звяроў, там сталі адбывацца дзіўныя рэчы.

1-Yasminska.jpg

Дзецям вельмі спадабаліся творчыя заданні: адгадваць па знешнім выглядзе поўсць жывёл, якім яна належыць, і лавіць загадкавага Каракуля.

А самым цікавым стала чытанне кнігі аўтарам – адразу захацелася даведацца пра завяршэнне прыгод Алеся і Алесі. Але інтрыга да канца раскрытая не была, таму развязку гісторыі трэба шукаць на старонках кнігі “Чароўныя ніткі пані Яніны”.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Размова з адвакатам аб адказнасці за дзеянні ў сацыяльных сетках

20 Май 2022

19 мая Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавала і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Адказнасць за дзеянні ў сацыяльных сетках (каментарыі, лайкі, рэпосты)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падзяка за паспяховае супрацоўніцтва ў лічбавізацыі культурнай спадчыны

19 Май 2022

19 мая ў рамках II Міжнароднага лічбавага форуму #GBC (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне) намеснік генеральнага дырэктара ТАА “Беларускія воблачныя тэхналогіі” Міхаіл Дука ўручыў генеральнаму дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксане Кніжнікавай падзяку за паспяховае супрацоўніцтва пры рэалізацыі праекта па лічбавізацыі культурнай спадчыны Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з 85-годдзем Святлану Уладзіміраўну Фядулаву!

21 Май 2022

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ад усёй душы віншуе Святлану Уладзіміраўну з цудоўным юбілеем і жадае даўгалецця, шчасця і дабрабыту, невычэрпнай энергіі і сіл. Хай кожны ваш дзень будзе напоўнены гармоніяй і спакоем!

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Візіт дэлегацый сталічных падраздзяленняў органаў унутраных спраў дзяржаў – удзельніц СНД

18 Май 2022

18 мая Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведалі дэлегацыі сталічных падраздзяленняў органаў унутраных спраў / паліцыі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

XXVIII Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні

17 Май 2022

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыліся XXVIII Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Хрысціянства ў Беларусі: гісторыя, тэалогія, традыцыі”, прымеркаваныя да 1030-годдзя Праваслаўнай царквы на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам