ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Кніжная спадчына Францыска Скарыны” цяпер і ў фондах Александрыйскай бібліятэкі
“Хацелася б, каб кніга засталася з намі назаўжды”

Сустрэча з Паўлам Татарнікавым у “Клубе кніжных прафесараў”

Сустрэча з Паўлам Татарнікавым у “Клубе кніжных прафесараў”
Іншыя навіны

10 лютага ў “Клубе кніжных прафесараў” адбыліся ўнікальныя заняткі з сусветна вядомым кніжным мастаком Паўлам Татарнікавым.

Павел Татарнікаў ілюстраваў кнігі Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Арлова, Уладзіміра Ягоўдзіка, Анатоля Бутэвіча, Алеся Краўцэвіча, беларускія народныя казкі, а таксама творы Шэкспіра, Дзюма, Андэрсана, кітайскі эпас. Беларускі графік – лаўрэат прэстыжных міжнародных прэмій, двойчы стаў уладальнікам найвышэйшай еўрапейскай узнагароды для кніжных ілюстратараў – прэміі “Залаты яблык” Браціслаўскага біенале.

Дамовіцца аб сустрэчы з мастаком было складана: праца ў майстэрні, замежныя камандзіроўкі, заняткі ў Акадэміі мастацтваў, адкрыццё выстаўкі ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж”… Але ён знайшоў час, каб прыйсці ў бібліятэку і, акружаны ўвагай шматлікіх дзетак і бацькоў, расказаць пра гісторыю кнігі, кніжную графіку, арт-кнігу і пра сваю любоў да кніг з дзяцінства.

Праграма сустрэчы была насычаная:

  • экскурсія па выстаўцы “Pencil & пэндзаль”, дзе прадстаўлены графічныя ілюстрацыі Паўла Татарнікава да папулярных выданняў;
  • кніжная выстаўка выданняў з яго ілюстрацыямі з фондаў бібліятэкі;
  • прэс-канферэнцыя, падчас якой мастак адказаў на ўсе пытанні юных “прафесараў-кнігазнаўцаў”;
  • майстар клас па стварэнні арт-кнігі;
  • аўтограф-сесія, падчас якой дзеткі атрымалі на памяць ад мастака не толькі аўтограф, але і малюнак.

Творы Паўла Татарнікава знаходзяцца ў зборах музеяў Беларусі, Германіі, Славакіі, Іспаніі, Японіі і іншых краін, а выстаўкі яго работ аб’ехалі амаль паўсвету. На выстаўцы “Pencil & пэндзаль” у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі дзеці разглядалі карціны мастака і разам з ім здзяйснялі падарожжа ў часе. Тэхнічнае майстэрства, віртуознае валоданне акварэллю захоплівалі, а мноства дэталяў прыцягвалі да пільнага ўглядання ў кожны твор. Мастак дапамагаў разумець карціны і звяртаў увагу на іх асаблівасці. Напрыклад, у ілюстрацыі да казкі “Снежная каралева” Андэрсана карэта пралятае каля мініяцюрнага палаца, які нагадвае Ружанскі палац у Беларусі.

Удзельнікі сустрэчы задавалі шмат пытанняў мастаку. Асабліва дзеткам спадабалася, што Павел з дзяцінства любіў, каб кніжкі былі прыгожыя, і часам сам дамалёўваў ілюстрацыі на старонках кніг з уласнай бібліятэкі.

Шматлікія ўдзельнікі заняткаў прынеслі для аўтографаў кнігі “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі” і “Залатая шарсцінка, срэбраная павуцінка: беларускія народныя казкі”. Ілюстрацыі з гэтых кніг яны ўбачылі на выстаўцы “Pencil & пэндзаль”, у тым ліку партрэт Францыска Скарыны.

Вынікам майстар-класа стала арт-кніга ў адзіным экзэмпляры пад назвай “Кніжка-пажаданка”, якую мастак прысвяціў “Клубу кніжных прафесараў”.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.


Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам