ГалоўнаяНавіны

Навіны

Арт-крок – 2007

27 Ліс 2007

30 лістапада 2007 года а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Арт-крок”.

Мастацкія выстаўкі

Святло душы

27 Ліс 2007

З 20 кастрычніка па 3 снежня ў зале беларускай літаратуры праходзіць выстаўка “Святло душы”, прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння паэтэсы Соф’і Мікалаеўны Шах.

Кніжныя выстаўкі

Напалеон Орда

27 Ліс 2007

27 лістапада 2007 года а 17-й гадзіне Польскі інстытут у Мінску і Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашаюць на адкрыццё выстаўкі рэпрадукцый твораў Напалеона Орды са збораў Нацыянальнага музея ў Варшаве.

Мастацкія выстаўкі

Лепшыя кнігі Беларусі – 2007

22 Ліс 2007

Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць кніжна-ілюстрацыйную выстаўку, мэта якой – паказаць чытачам і наведвальнікам кнігі – прызёры конкурсу "Мастацтва кнігі – 2007", а таксама выданні, што не атрымалі ўзнагарод, але далі больш поўнае ўяўленне аб тэматыцы і ўзроўні паліграфічнага выканання беларускай кнігі.

Кніжныя выстаўкі

20 Ліс 2007

З 9 па 26 лістапада ў зале беларускай літаратуры праходзіць выстаўка «З рамантычнай узнёсласцю», прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, публіцыста і перакладчыка Валянціна Антонавіча Лукшы.

Кніжныя выстаўкі

19 Ліс 2007

З 16 лістапада па 14 снежня ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка "Майстар бельканта", прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння італьянскага кампазітара Гаэтана Даніцэці (1797-1848).

Кніжныя выстаўкі

15 Ліс 2007

З 9 па 26 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка «Летапісец братніх літаратурных сувязей», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Міхася Рыгоравіча Ларчанкі, беларускага літаратуразнаўца і крытыка, доктара філалагічных навук (1956), прафесара (1957), заслужанага дзеяча навукі Беларусі (1971).

Кніжныя выстаўкі

Жыццё без насілля

12 Ліс 2007

З 13 лістапада па 7 снежня 2007 года ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Жыццё без насілля", прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за ліквідацыю насілля ў адносінах да жанчын.

Кніжныя выстаўкі

9 Ліс 2007

З 6 лістапада па 10 снежня 2007 года ў зале дакументаў міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Ад нецярпімасці да згоды", прымеркаваная да Міжнароднага дня цярпімасці.

Кніжныя выстаўкі

Музыка і камп'ютэр

2 Ліс 2007

З 3 верасня па 12 лістапада 2007 г. у зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) праходзіць тэматычная выстаўка "Музыка і камп'ютэр". Хуткае развіццё камп'ютэрных тэхналогій прывяло да іх шырокага распаўсюджвання, у тым ліку і ў галіне музычнай дзейнасці.

Кніжныя выстаўкі

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17 Кра 2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.

Бібліятэкарам