ГалоўнаяНавіны

Навіны

Свет на скрутку

28 Жні 2008

Зала выяўленчых і відэадакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае наведаць кніжна-ілюстрацыйную выстаўку «Свет на скрутку», прысвечаную мастацтву Кітая.

Кніжныя выстаўкі

Ад літары да слова

27 Жні 2008

З 1 верасня па 31 кастрычніка 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыецца выстаўка старадрукаванай і рэдкай вучэбнай кнігі “Ад літары да слова”, прымеркаваная да Дня ведаў.

Кніжныя выстаўкі

Слова і вобраз

26 Жні 2008

9 верасня 2008 года а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 2-гі паверх, цэнтральны ўваход) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё міжнароднай мастацкай выстаўкі “Слова і вобраз”.

Мастацкія выстаўкі

На шляху да грамадства ведаў: вышэйшая школа ў Рэспубліцы Беларусь

19 Жні 2008

З 20 жніўня па 6 кастрычніка 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыта кніжная выстаўка "На шляху да грамадства ведаў: вышэйшая школа ў Рэспубліцы Беларусь", прысвечаная Дню ведаў (1 верасня).

Кніжныя выстаўкі

Гандаль людзьмі – новае рабства ў глабальным свеце

18 Жні 2008

З 18 жніўня па 14 верасня ў зале абслугоўвання дакументамі міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Гандаль людзьмі – новае рабства ў глабальным свеце", прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр гандлю рабамі і яе ліквідацыі.

Кніжныя выстаўкі

11 Жні 2008

Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь ад 27.06.2008 № 63/52/25 зацверджана Інструкцыя аб парадку правядзення IV Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па экалагічнай асвеце і інфармаванні насельніцтва ў 2006– 2008 гадах.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Услаўляючы  радасць  жыцця

6 Жні 2008

З 1 па 30 жніўня 2008 года ў чытальнай зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка "Услаўляючы радасць жыцця", прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Браніслава Пятровіча Спрынчана, беларускага рускамоўнага паэта, перакладчыка, які трагічна загінуў 8 ліпеня 2008 года.

Кніжныя выстаўкі

Фестываль культур народаў Еўразіі ў Рэспубліцы Беларусь

5 Жні 2008

5 жніўня 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося першае пасяджэнне Працоўнай групы па падрыхтоўцы і правядзенні Фестывалю культур народаў Еўразіі ў Рэспубліцы Беларусь у 2009 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Моладзь XXI стагоддзя: каштоўнасці, пазіцыі, арыенціры

5 Жні 2008

З 6 жніўня па 21 верасня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Моладзь XXI стагоддзя: каштоўнасці, пазіцыі, арыенціры", прысвечаная Міжнароднаму дню моладзі.

Кніжныя выстаўкі

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам