У межах выставачнага праекта “Беларусь і Біблія” ў бібліятэцы адбылася сустрэча з нобелеўскім лаўрэатам Кэнетам Брокманам.
Вучоны прачытаў лекцыю на тэму "Біблія і навука", а таксама адказаў на пытанні зацікаўленай аўдыторыі. Лекцыя атрымалася жывой і выклікала дыскусію, а пасля яе яшчэ больш за гадзіну працягваліся нефармальныя зносіны.
Кэнет Брокман – спецыяліст у галіне ядзернай фізікі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міра ў 2005 годзе ў складзе групы вучоных МАГАТЭ за "меры па прадухіленні выкарыстання атамнай энергіі ў ваенных мэтах".
Чытайце таксама пра лекцыю Кенэта Брокмана на сайце Крыніца.info.