13 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася сустрэча з рэктарам ДУА “Інстытут культуры Беларусі”, кандыдатам філалагічных навук Іванам Іванавічам Круком.
З’яўляючыся вядомым этнографам, фалькларыстам, аўтарам кніг па даследаванні традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў, Іван Іванавіч раскрыў старажытныя забытыя таямніцы зімовых абрадаў і народных свят, адказаў на пытанні прысутных.
У 2011 годзе выйшла яго чарговая кніга “Золотые правила народной культуры”, прысвечаная найбольш значным каляндарным святам і правілам паводзін чалавека, сям’і, роду пры падрыхтоўцы і правядзенні сямейна-бытавых абрадаў.