ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У РЗЭК Брэсцкай вобласці новыя партнёры
II Абласная школа дырэктараў

Сустрэча з фіналістамі конкурсу “Студэнт года”

Сустрэча з фіналістамі конкурсу “Студэнт года”
Іншыя навіны

6 снежня Нацыянальную бібліятэку наведалі фіналісты конкурсу “Студэнт года”.

Госці “алмаза ведаў” сустрэліся з дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшынёй грамадска-кансультатыўнага савета па пытаннях адукацыі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь Раманам Матульскім і намеснікам міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігарам Бузоўскім.

Тэмай абмеркавання сталі праекты па актуалізацыі ў моладзі цікавасці да чытання і стварэнне новых інфармацыйных рэсурсаў для папулярызацыі кніг і чытання ў маладзёжным асяроддзі. Спецыяльна для студэнтаў была праведзена прэзентацыя “Рэсурсы, паслугі і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў дапамогу даследчыкам”, дзякуючы якой яны даведаліся пра новыя крыніцы інфармацыі для сваіх будучых навуковых прац.

Напрыканцы сустрэчы студэнты атрымалі ў падарунак адзін з тамоў факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”, створанага ў рамках сумеснага міжнароднага навуковага і выдавецкага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Банка БелВЭБ.

На паліцы для буккросінгу фіналісты конкурсу пакінулі свае любімыя кнігі, якія спецыяльна прывезлі ў бібліятэку. Неўзабаве выданні знойдуць новых гаспадароў.

Прыемным сюрпрызам для студэнтаў стала азнаямляльная экскурсія, падчас якой яны наведалі музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі, азнаёміліся з пастаяннымі экспазіцыямі, а таксама пабывалі ў галерэі “Панарама”, адкуль змаглі палюбавацца Мінскам з вышыні птушынага палёту.

Штогадовы конкурс “Студэнт года” арганізаваны па ініцыятыве БРСМ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і накіраваны на развіццё лідарскіх якасцей, творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі, стварэнне ўмоў для яе самарэалізацыі ў грамадскай дзейнасці, навуцы, мастацтве і спорце.

Спіс фіналістаў рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года"

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Як зберагчы кнігі?

2 Сне 2020

Усе мы любім чытаць у доўгія зімовыя вечары. Тамы Тургенева, Пушкіна і Дастаеўскага напэўна туляцца на паліцах хатніх бібліятэк, чакаючы сваёй гадзіны. І вось, шурпатая вокладка, пах старой паперы і... аселы пыл, які псуе ўвесь настрой.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вынікі анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”

2 Сне 2020

У рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка” з 1 кастрычніка па 15 лістапада праводзіла конкурс “О, Беларусь, мая шыпшына!”, які быў прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы НББ – для інклюзіўнай адукацыі

1 Сне 2020

1 снежня ў межах мерапрыемстваў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэзентацыя ліцэнзійных электронных інфармацыйных рэсурсаў (ЭІР) і спецыяльных распрацовак для забеспячэння інфармацыйных патрэб людзей з паслабленым зрокам і невідушчых людзей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чаму кнігі такой формы (не, усё не так проста)

1 Сне 2020

Прызнаемся шчыра: мы ў захапленні ад кніг. Але ці задумваліся вы хоць раз, чаму яны выглядаюць менавіта так? І кішэнныя кніжкі памерам з кляновы лісток, і велізарныя слоўнікі, якія вы ледзь утрымліваеце ў руках, амаль заўсёды маюць адну і тую ж форму – прамавугольнік, прычым амаль адных і тых жа прапорцый. Дык у чым справа? У сучасным друку ці ж у нас саміх? Пачынаем расследаванне!

Аўтарскі погляд

27 Ліс 2020

У Оршы – родным горадзе Уладзіміра Караткевіча – да 90-годдзя з дня яго нараджэння намалявалі мурал у гонар літаратара. Вялікі партрэт класіка ўпрыгожыў жылы дом на рагу вуліц Уладзіміра Караткевіча і Жан-Поля Марата.

Навіны бібліятэк

111