ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар-трэнінг ВЧЗ у МАБ імя А.С. Пушкіна
Свет дзікай прыроды: выратаваць і захаваць

Сустрэча з беларускімі пісьменніцамі

Сустрэча з беларускімі пісьменніцамі
Іншыя навіны

5 сакавіка а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца творчая сустрэча з вядомымі беларускімі пісьменніцамі – Наталляй Батраковай і Тамарай Лісіцкай.


Наталля Батракова – аўтар папулярных раманаў, манументальных любоўных эпапей, якія выйшлі шматтысячнымі тыражамі і знайшлі свайго чытача. Гераіні яе кніг сталі любіміцамі многіх у чытаючай Беларусі, а непасрэдна самі кнігі – лідэрамі продажу ў краіне і за яе межамі.

Тамара Лісіцкая – тэлерэжысёр, сцэнарыст, тэле- і радыёвядучая, пісьменніца і ілюстратар. Аўтар кніг “Идиотка”, “Тихий центр”, “Кавалер и дамы”, “Поцелуй аиста”. Сёлета выйшаў зборнік яе вершаў “Богиня, или Плач домохозяйки”, які будзе прэзентаваны на мерапрыемстве.

Пад час мерапрыемства госці пазнаёмяцца з выданнямі аўтарак у рамках выстаўкі-прагляду, падрыхтаванай да творчай сустрэчы Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Уваход на мерапрыемства – цэнтральны.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам