У рамках дзейнасці публічных цэнтраў прававой інфармацыі ў бібліятэцы прайшла сустрэча з практыкуючым адвакатам, кандыдатам юрыдычных навук, дацэнтам, прафесарам кафедры адвакатуры Міжнароднага ўніверсітэта “МІПСА” С.Б. Матвійчуком.
На сустрэчы, якая адбылася 23 лістапада, Сяргей Барысавіч асвятліў прававыя пытанні, звязаныя з завяшчаннем і спадчыннымі правамі.
Карыстальнікі бібліятэкі змаглі задаць пытанні, якія іх цікавяць па тэме гаворкі, а таксама атрымаць неабходную інфармацыю ў індывідуальным парадку.