ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вясёлыя гісторыі
Жыве і жыць будзе...

Сустрэча з адвакатам, прысвечаная жыллёвым правам

Сустрэча з адвакатам, прысвечаная жыллёвым правам
Іншыя навіны

24 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася тэматычная сустрэча з адвакатам на тэму “Жыллёвыя правы грамадзян”.

Перад прысутнымі выступіў Максім Сяргеевіч Церашкоў, член Мінскай абласной калегіі адвакатаў, адвакат адвакацкага бюро “Брагінец і партнёры”, медыятар, суаўтар інфармацыйна-аналітычнай праграмы “Белорусское времечко” на тэлеканале “Беларусь 1”.

Удзельнікі атрымалі асноўныя веды аб жыллёвых правах грамадзян у рамках дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, змаглі задаць пытанні па аплаце жыллёва-камунальных паслуг (ЖКП), адказнасці службаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі пры рамонце жыллёвага фонду, льготах па аплаце ЖКП, а таксама прадастаўленні жыллёвых субсідый на аплату ЖКП для асоб, не занятых у эканоміцы краіны.

У рамках мерапрыемства экспанавалася тэматычная выстаўка літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам