ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Фестываль «Прадмова» пашырае геаграфію і запрашае да ўдзелу творцаў
Кніжная спадчына Францыска Скарыны прэзентавана ў Індыі

Сустрэча з адвакатам, прысвечаная шлюбна-сямейным спрэчкам

Сустрэча з адвакатам, прысвечаная шлюбна-сямейным спрэчкам
Іншыя навіны

23 студзеня Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Ад шлюбу да разводу: шлюбна-сямейныя спрэчкі”.

З лекцыяй выступіла адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, медыятар, кіруючы партнёр адвакацкага бюро “Права і сямейная медыяцыя” Ждановіч Алена Леанідаўна.

На сустрэчы былі падрабязна разгледжаны прававыя пытанні ў рамках дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, звязаныя з прававымі ўмовамі заключэння і скасавання шлюбу, у тым ліку з урэгуляваннем пытанняў аб маёмасці, утрыманні і выхаванні дзяцей афармленнем шлюбнага дагавора, а таксама рашэннем шлюбна-сямейных спрэчак у дасудовым парадку. Прысутныя змаглі задаць пытанні і атрымаць на іх кампетэнтныя і падрабязныя адказы спецыяліста.

У рамках мерапрыемства таксама экспануецца тэматычная выстаўка літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пом.207b).

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам