ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адукацыйны семінар “Інтэлектуальная ўласнасць у Рэспубліцы Беларусь. Камп’ютарныя праграмы і базы даных”
Дабрачынная акцыя “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” працягваецца

Сустрэча з адвакатам, прысвечаная садаводчым таварыствам

Сустрэча з адвакатам, прысвечаная садаводчым таварыствам
Іншыя навіны

17 красавіка Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян арганізавалі і правялі штомесячную тэматычную сустрэчу з адвакатам “Аб садаводчых таварыствах і дачных участках”.

З лекцыяй выступіла практыкуючы адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў Ірына Эдуардаўна Несцяровіч.

На сустрэчы былі падрабязна асветлены прававыя пытанні ў рамках дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, звязаныя з фарміраваннем, дзяржаўнай рэгістрацыяй, рэарганізацыяй і ліквідацыяй садаводчага таварыства; рашэннем спрэчак у садаводчым таварыстве; правіламі размяшчэння будынкаў і расліннасці на дачным участку. Удзельнікі сустрэчы змаглі задаць і атрымаць кампетэнтныя і падрабязныя адказы спецыяліста на шматлікія пытанні.

DSC_0172_resize.jpg

У рамках мерапрыемства таксама экспанавалася тэматычная выстаўка літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам