ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ствараем разам: народнае мастацтва беларусаў у выставачным праекце “Жывыя крыніцы”
Вось і падзарадзіліся: у бібліятэцы прайшла Бібліяноч-2022!

Сустрэча з адвакатам, прысвечаная пустуючым жылым дамам на сяле

Сустрэча з адвакатам, прысвечаная пустуючым жылым дамам на сяле
Іншыя навіны

29 красавіка ў рамках праекта “Бібліяноч-2022” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам.

З лекцыяй на тэму “Пустуючыя жылыя дамы на сяле. Перавод садовых дамкоў у жылыя: новае ў прававым рэгуляванні” выступіла практыкуючы адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў Ірына Эдуардаўна Несцяровіч.

Domik-2.jpg

На сустрэчы былі падрабязна асветлены асноўныя прававыя пытанні, якія тычацца ўдасканалення парадку адчужэння жылых дамоў і зямельных участкаў у сельскай мясцовасці, работы мясцовых выканкамаў з пустуючымі дамамі, стварэння спрыяльных умоў для іх эфектыўнага выкарыстання, абароны праў уласніка жылога дома, а таксама мер і навацый па ўпарадкаванні дзейнасці садаводчых таварыстваў.

У рамках мерапрыемства ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) экспануецца тэматычная выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Domik-3.jpg

Спіс літаратуры

Сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам