ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У дар бібліятэцы перададзены магілёўскія выданні XVIIІ стагоддзя
Святкуем Міжнародны дзень роднай мовы разам з Нацыянальнай бібліятэкай!

Сустрэча з адвакатам па тэме праў на аліменты

Сустрэча з адвакатам па тэме праў на аліменты
Іншыя навіны

16 лютага Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян арганізавала і правяла штомесячную сустрэчу з адвакатам па тэме “Права на аліменты: парадак спагнання і выплаты”.

З лекцыяй выступіла адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў Ірына Несцяровіч.

На сустрэчы былі падрабязна асветлены асноўныя пытанні датычна падставы, парадку выплаты і спагнання аліментаў: выплата аліментаў на дзяцей; непрацаздольных бацькоў, мужа ці жонку, якія маюць патрэбу ў дапамозе; варыянты і працэс прызначэння аліментаў, а таксама памер і спосабы іх выплаты.

У рамках мерапрыемства экспануецца тэматычная выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам