ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Маладыя мастакі ў пошуках сябе: у бібліятэцы адкрылася выстаўка “Хто я?”
Вяршыня духоўнай неўміручасці

Сустрэча з адвакатам на тэму праў і льгот для інвалідаў

Сустрэча з адвакатам на тэму праў і льгот для інвалідаў
Іншыя навіны

27 лютага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Жыць як усе: пра правы і льготы для інвалідаў”.

З лекцыяй выступіла адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў Зарына Юр’еўна Залеўская.

На сустрэчы былі падрабязна асветлены прававыя пытанні ў рамках дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, звязаныя з прадастаўленнем ільгот людзям з абмежаванымі магчымасцямі; прававой абаронай сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў; ільготамі для наймальнікаў пры працаўладкаванні інвалідаў; аплатай працы гэтай катэгорыі грамадзян, а таксама іншыя пытанні па дадзенай тэме, якая выклікала ажыўленую дыскусію ў аўдыторыі. Карыстальнікі бібліятэкі змаглі задаць і атрымаць кампетэнтныя і падрабязныя адказы спецыяліста на шматлікія пытанні.

Zalevsky_Af.jpg

У рамках мерапрыемства ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) экспануецца тэматычная выстаўка літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам