ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Працягваецца акцыя “Пра Беларусь – беларусам замежжа”
Мова суддзяў і каралёў: як навукоўцы 80 гадоў збіралі старабеларускую лексіку

Сустрэча з адвакатам на тэму праў і абавязкаў прызыўнікоў

Сустрэча з адвакатам на тэму праў і абавязкаў прызыўнікоў
Іншыя навіны

19 сакавіка ў рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “«Я б у армію пайшоў...»: правы і абавязкі прызыўнікоў”.

З лекцыяй выступіла загадчыца спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыяй па пытаннях ваеннай і дзяржаўнай службы Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Алена Мікалаеўна Гайдучонак.

На сустрэчы былі падрабязна асветлены прававыя пытанні ў рамках дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, звязаныя з ваеннай службай па прызыву, кантракце і ў рэзерве; правамі і абавязкамі прызыўнiкоў i ваеннаабавязаных грамадзян; адказнасцю грамадзян за няяўку па павестцы ваеннага камісарыята ці іншага органа, які ажыццяўляе воiнскi ўлiк; адтэрміноўкай па сямейным становішчы або для працягу адукацыі; адказнасцю за нестатутныя адносіны, а таксама магчымасцю замяніць тэрміновую службу на альтэрнатыўную.

Удзельнікі сустрэчы змаглі атрымаць кампетэнтныя і падрабязныя адказы адваката на пытанні, якія іх цікавілі.

У рамках мерапрыемства ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) экспануецца тэматычная выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам