ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларусь і ЮНЕСКА: 65 гадоў супрацоўніцтва
Чытаем разам – пазнаём адзін аднаго

Сустрэча з адвакатам Ірынай Несцяровіч

Сустрэча з адвакатам Ірынай Несцяровіч
Іншыя навіны

22 мая ў бібліятэцы адбылася сустрэча з адвакатам на тэму “Канфіскацыя і прадастаўленне зямельных участкаў”.

Мерапрыемства арганізавана сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках інфармацыйна-прававой асветы грамадзян.

З лекцыяй выступіла практыкуючы адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў Ірына Эдуардаўна Несцяровіч.

На сустрэчы былі падрабязна асветлены прававыя пытанні ў рамках дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, звязаныя з правамі землекарыстальнікаў на зямельныя ўчасткі, якія ў будучыні плануецца канфіскаваць для дзяржаўных патрэб; рэканструкцыяй жылых дамоў, якія знаходзяцца на гэтых участках, а таксама з правамі на пакрыццё страт, якія прычыняюцца землекарыстальнікам канфіскацыяй або часовым заняццем зямельных участкаў і зносам размешчаных на іх аб’ектаў нерухомасці.

advokat_1.jpg

Карыстальнікі бібліятэкі атрымалі кампетэнтныя і падрабязныя адказы спецыяліста на шматлікія пытанні.

У рамках мерапрыемства экспануецца тэматычная выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).

Спіс літаратуры

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам