ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Карупцыя: барацьба без кампрамісаў
Фарміраванне бібліяграфічных запісаў у фармаце BELMARC

Сустрэча прэзідэнта з творчай моладдзю

Іншыя навіны

1 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі з творчай моладдзю.


Сярод удзельнікаў сустрэчы – маладыя спевакі і музыканты, архітэктары і дызайнеры, мадэльеры і скульптары. Практычна ўсе яны з'яўляюцца стыпендыятамі і лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. Сёння лаўрэатамі і стыпендыятамі гэтага фонду, створанага 15 гадоў назад, сталі амаль 2 тысячы маладых людзей.

Стварыць умовы для прафесійнага станаўлення адораных асоб, павысіць іх сацыяльную абароненасць таксама дазволіла рэалізацыя дзяржпраграмы “Маладыя таленты Беларусі” на 2006–2010 гады. У адпаведнасці з ёй былі прыняты меры па ўзмацненні сацыяльнай абароненасці таленавітай моладзі. У прыватнасці, заснаваны 100 стыпендый кіраўніка дзяржавы для аспірантаў і 200 – для студэнтаў.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дзяржава і далей будзе падтрымліваць таленавітых маладых людзей, аднак адзначыў, што ў сучасным грамадстве, акрамя творчых здольнасцей, яшчэ патрэбна ініцыятыва, энергія і прадпрымальнасць.

Да пачатку сустрэчы ў холе канферэнц-залы бібліятэкі кіраўнік дзяржавы наведаў выстаўку, на якой прадстаўлены творчыя работы маладых аўтараў – мастацкія і скульптурныя работы, адзенне, выкананае маладымі беларускімі мадэльерамі, архітэктурныя праекты, вырабы з керамікі, металу і шкла, літаратурныя творы.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам