12 жніўня 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь П.П. Латушкі з паслом Харватыі ў Расіі і Беларусі Н. Кохаравічам.
У час сустрэчы былі разгледжаны пытанні культурнага супрацоўніцтва дзвюх краін.
У ходзе візіту пасол Харватыі пазнаёміўся з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яго мастацкім афармленнем, работай бібліятэкі па абслугоўванні чытачоў, сацыякультурнай дзейнасцю.