26 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Паўла Латушкі з міністрам культуры Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Рыядам Наасан Ага.
Візіт дэлегацыі Міністэрства культуры Сірыйскай Арабскай Рэспублікі на чале з міністрам Рыядам Наасан Ага адбылася ў рамках правядзення ў Беларусі Дзён культуры Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, запланаваных на перыяд з 24 па 29 красавіка.
Для гасцей была арганізавана аглядная экскурсія па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у ходзе якой яны азнаёміліся з архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі будынка, тэхнічным аснашчэннем, інфармацыйнымі рэсурсамі, мастацкім афармленнем інтэр’ераў.
Па выніках перагавораў была праведзена прэс-канферэнцыя з удзелам міністраў культуры дзвюх краін.