ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт у Германію
Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі

Супрацоўнікі НББ – лаўрэаты фотаконкурсу

Супрацоўнікі НББ – лаўрэаты фотаконкурсу
Іншыя навіны

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) сталі лаўрэатамі адкрытага раённага фотаконкурсу “Мой Першамайскі”.


Конкурс, арганізаваны ўпраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска, праходзіў у верасні-лістападзе 2014 года.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў фотаконкурсу адбылася 4 снежня ў аранжарэі трапічных раслін Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі. Лаўрэатам былі ўручаны граматы і памятныя прызы.

З гонарам адзначаем нашых пераможцаў: Юлію Твердахлебаву, загадчыцу сектара аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій, якая заняла II месца ў намінацыі “Асенні Першамайскі”, і Ганну Юхнавец, вядучага метадыста аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці, што заняла II месца ў намінацыі “Спыніся, імгненне...”.

Ганарымся майстэрствам і творчай актыўнасцю нашых калег!

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам