ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі”
Мастак лірыкі і драмы

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі бібліятэкі Каралеўства Нідэрланды

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі бібліятэкі Каралеўства Нідэрланды
Іншыя навіны

Дзякуючы праекту Еўрапейскага Саюза MOST з 3 па 9 лістапада 2019 г. супрацоўнікі бібліятэкі (Святлана Пугачова, Наталля Зелянеўская, Нэлі Кавалеўская) і Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Юрый і Святлана Гецэвічы) наведалі вядучыя бібліятэкі Каралеўства Нідэрланды.

Сярод бібліятэк, выбраных для візіту, былі Каралеўская нацыянальная бібліятэка Нідэрландаў (Гаага), Бібліятэка Універсітэта імя Эразма Ратэрдамскага (Ратэрдам), галоўная бібліятэка Лейдэнскага ўніверсітэта (Лейдэн). Спецыялісты азнаёміліся з арганізацыяй працы, вывучылі тэхналогію камплектавання і каталагізацыі, падыходы да стварэння розных інфармацыйных рэсурсаў, асаблівасці абслугоўвання карыстальнікаў.

Важным этапам прафесійнай паездкі была сустрэча з галоўным рэдактарам міжнароднай бібліятэчна-бібліяграфічнай класіфікацыйнай сістэмы Універсальная дзесятковая класіфікацыя (УДК) доктарам Аідай Славік у Кансорцыуме УДК (UDCC) (Гаага). Падчас сустрэчы адбылося абмеркаванне прапаноў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пра змены і дапаўненні ў беларускім выданні УДК, адлюстраванне іх у базе даных Кансорцыума УДК (UDC Master Reference File), а таксама пытанняў па далейшым перакладзе сістэмы на беларускую мову.

Памятнай падзеяй для беларускіх спецыялістаў таксама стала наведванне архіва Кансорцыума УДК і Міжнароднай федэрацыі па дакументацыі (FID, Federation internationale de documentation), дзе захоўваюцца важныя архіўныя матэрыялы гэтых арганізацый і ўсе выданні УДК, уключаючы самае першае выданне поўных табліц УДК на французскай мове, апублікаванае ў Брусэлі ў 1905 годзе.

Падчас паездкі былі ўсталяваны новыя прафесійныя кантакты, дасягнута дамоўленасць аб візіце галоўнага рэдактара УДК у Беларусь у 2020 годзе.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам індэксавання дакументаў.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам