ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Удзел бібліятэкі ў XXI Дні беларускага пісьменства
Дар Музея Марка Шагала

Сугучча: літаратура як люстэрка эпохі

Сугучча: літаратура як люстэрка эпохі
Іншыя навіны

6 верасня ў рамках Дня беларускага пісьменства ў бібліятэцы прайшло пасяджэнне міжнароднага круглага стала “Сугучча: літаратура як люстэрка эпохі”.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, выдавецкі дом “Звязда”, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Ужо восьмы год круглы стол праходзіць напярэдадні Дня беларускага пісьменства і збірае вядомых пісьменнікаў і вучоных з розных краін. Штогод яго ўдзельнікі абмяркоўваюць самыя актуальныя тэмы міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, праблемы перакладу літаратурнай спадчыны на іншыя мовы, пытанні сучаснага кнігавыдання і літаратурнай перыёдыкі.

Сёлета ў форуме прынялі ўдзел дакладчыкі з Беларусі, Расіі, Казахстана, Азербайджана, Малдовы, Таджыкістана, Літвы.

З прывітальным словам выступілі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў і міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Станіславаўна Ананіч, якія адзначылі, што абмен духоўна-маральным патэнцыялам умацоўвае духоўную культуру кожнай з краін – удзельніц круглага стала.

Пад час мерапрыемства ўдзельнікі абмяркоўвалі ролю літаратуры на сучасным этапе яе развіцця, праблемы і перспектывы развіцця нацыянальных літаратур, пытанні мастацкага перакладу і культурных узаемасувязей.

 

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам