ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пад крыламі Дракона. Сто паэтаў Кітая
Пунсовыя ветразі

Сучасныя тэхналогіі алічбоўкі інфармацыі і іх выкарыстанне ва Украіне

Сучасныя тэхналогіі алічбоўкі інфармацыі і іх выкарыстанне ва Украіне
Іншыя навіны

25–26 лютага супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у міжнародным семінары “Сучасныя тэхналогіі алічбоўкі інфармацыі і іх выкарыстанне ва Украіне”.


Мерапрыемства, арганізаванае Інстытутам Гётэ і Украінскай бібліятэчнай асацыяцыяй, праходзіла ў Кіеве, на базе Інстытута Гётэ.

Сваім вопытам работы падзяліліся нямецкія і ўкраінскія эксперты: Анке Верэна Маер-Гес (Нямецкая нацыянальная бібліятэка); Андрэ Гоман (Бібліятэка Федэральнай зямлі Саксонія – Дрэздэнская дзяржаўная ўніверсітэцкая бібліятэка); Аляксей Васільеў (асацыяцыя “Інфармацыя-Кансорцыум”, Украіна); Таццяна Бяляева (кампанія “Электронныя архівы Украіны”).

Нацыянальную бібліятэку Беларусі прадстаўлялі намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Таццяна Кузьмініч і загадчыца сектара аддзела фарміравання электроннай бібліятэкі Людміла Парфіновіч.

На семінары былі прадстаўлены даклады і прэзентацыі па пытаннях канцэптуальных падыходаў да алічбоўкі бібліятэчных фондаў з мэтай стварэння рэжыму свабоднага доступу да сусветнай культурнай спадчыны, тэхналогіі арганізацыі рабочых працэсаў па дыгіталізацыі бібліятэчных дакументаў і інш.; прапанаваны прыклады першаснай і дадатковай (паўторнай) апрацоўкі даных, спосабы размяшчэння электронных рэсурсаў для свабоднага (публічнага) выкарыстанні і інш.

Значная ўвага была нададзена асаблівасцям работы нямецкіх і ўкраінскіх бібліятэк па абароне праў на інтэлектуальную ўласнасць у кантэксце алічбоўкі дакументаў, стварэння і распаўсюджвання іх лічбавых аналагаў.

Кампаніяй “Электронныя архівы Украіны” былі шырока прадстаўлены паслугі, прапанаваныя / аказваемыя бібліятэкам па алічбоўцы картачных каталогаў, стварэнні лічбавых аналагаў розных друкаваных выданняў.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам