ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Удзел бібліятэкі ў XXII ММКВК
Свабода пачуцця

Сучасныя інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў адлюстраванні кніжнага свету бібліятэк

Сучасныя інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў адлюстраванні кніжнага свету бібліятэк
Іншыя навіны

12–13 лютага на базе бібліятэкі ў рамках XXII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу адбыўся семінар “Сучасныя інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў адлюстраванні кніжнага свету бібліятэк”.


Мерапрыемства было арганізавана Саветам бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Фундаментальнай бібліятэкай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У рабоце семінара прынялі ўдзел каля 140 прадстаўнікоў рэспубліканскіх, публічных, бібліятэк ВНУ, студэнты і выкладчыкі ВНУ.

У рамках семінара былі прадстаўлены даклады і прэзентацыі, прысвечаныя праграмна-тэхналагічным рашэнням у галіне аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў, карпаратыўным інфармацыйным сістэмам і тэхналогіям бібліятэк, інтэграваным пошукавым сістэмам ад вядучых кампаній – распрацоўшчыкаў аўтаматызаваных бібліятэчных сістэм "Ex Libris Ltd", "Asseco Lietuva", "Информ-система", "Bibliotheca RFID Library Systems AG", "Дата Экспресс", "ИНЕАК", "ЛИБЭР".

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам