ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Чытанне як індыкатар паспяховасці
Асветніца з роду Усяслава

“Сцярлядкі” для балю

“Сцярлядкі” для балю
Іншыя навіны

Вы ўжо наведалі выставу, якая праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы і мае інтрыгуючую назву “Бляск убораў і таямніцы флірту”? Не?! Тады тэрмінова да нас! Да таго ж наведаць выставу стала яшчэ прасцей з увядзеннем QR-кодаў, якія дазваляюць аплаціць квіток адразу на месцы.

Нядаўна ў нас адбылося невялікае папаўненне экспазіцыі.

Вам што-небудзь кажа слова “сцярлядкі”? Для дам, якія наведвалі балі некалькі стагоддзяў таму, гэта было звыклае слова. “Сцярлядкамі” з-за вузкай формы ў эпоху ранняга ампіру называлі балеткі. Гэты асаблівы від абутку дазваляў модніцам таго часу кружыцца ў танцах усю ноч. Доўгімі шаўковымі стужкамі балеткі шнураваліся крыж-накрыж уверх па галёнцы і завязваліся на бант. За адзін баль прыгажуні маглі станцаваць да дзір не адну пару, таму на вялікія балі бралі па некалькі пар такога абутку.

На нашай выставе прадстаўлены “сцярлядкі” з чорнага саціну і найтанчэйшай скуры, пашытыя ў пачатку XIX стагоддзя вядомым майстрам з Лондана, абутковым чараўніком Шэнкам Джонам Тэадорам – эксклюзіўным пастаўшчыком танцавальнага абутку для другой жонкі імператара Напалеона I Марыі-Луізы Аўстрыйскай.

Чакаем вас на выставе “Бляск убораў і таямніцы флірту”!

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам