ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы ўручылі білеты ў дарослае жыццё (+відэа)
Сустрэча з пісьменніцай-казачніцай Наталляй Бучынскай

Стратэгія навуковай дзейнасці: сусветныя электронныя інфармацыйныя рэсурсы ў дапамогу вучоным Беларусі

Стратэгія навуковай дзейнасці: сусветныя электронныя інфармацыйныя рэсурсы ў дапамогу вучоным Беларусі
Іншыя навіны

10–12 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшла серыя анлайн-семінараў “Электронная платформа Web of Science як інструмент для павышэння эфектыўнасці навукова-даследчай і адукацыйнай дзейнасці”.

Арганізатарамі мерапрыемстваў выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і кампанія Clarivate.

Асноўныя тэматычныя блокі семінараў:

  • асаблівасці фарміравання калекцый і індэксаў на платформе Web of Science і магчымасці яе выкарыстання для пошуку навуковай інфармацыі
  • афармленне публікацый для навуковых выданняў і алгарытмы працы з электронным рэферэнс-менеджарам EndNote
  • інфармацыйная база планавання навуковай і публікацыйнай дзейнасці вучоных

У семінары ўдзельнічалі прадстаўнікі бібліятэк, устаноў вышэйшай адукацыі, навукова-даследчых арганізацый, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам